Выхаванцы дзіцячага сада з цяплом і гонарам адзначылі галоўнае свята краіны - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні пра Радзіму, удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, вадзілі карагоды. Маленькія беларусы пажадалі сваёй краіне працвітання і мірнага неба.