Усе ведаюць: любоў да Радзімы пачынаецца з цікаўнасці. У сярэдняй групе № 10 прайшоў тэматычны занятак «Беларусь у маім сэрцы». Галоўным «ключом» да краіны сталi гульнi "Складзi карту Беларусi", мема «Беларусь». Замест звычайных звяроў і кветак дзеці шукалі парныя карткі з сімваламі нашай краіны: зубрам, буслом, валошкай. Калі пачалася гульня, маленькія беларусы з энтузіязмам пераварочвалі карткі. Гульнi выклікалi ў дзяцей пачуццё гонару за сваю краіну. У канцы гульні кожны намаляваў тое, што для яго азначае Беларусь: сонечны васілёк, цёплую бульбінку або вясёлага бусла. Бо галоўнае — каб сэрца маленькага чалавека берагло цяпло да роднай зямлі.