А вы ведаеце, што беларускі рушнік можна чытаць? Так - так: кожная палоска, кожны крыжык на ім быццам літара ў цікавай гісторыі нашай краіны, якая аб 'ядноўвае мінулае, сучаснае і будучае разам. Выхаванцы атрымалі ключ для разгадвання гэтых гісторый. Самае дзіўнае - яны не рабілі нічога асаблівага. Галоўны сакрэт - яны проста гулялі ў дыдактычныя гульні. Вось так веды праз гульню далучаюцца да дзіцячай душы - проста і шчыра.