Багата беларуская мова прыказкамі і прымаўкамі. Яны вучаць нас галоўным жыццёвым каштоўнасцям: працавітасці і адказнасці, павагі да людзей, любові да Радзімы.
Сёння выхаванцы старэйшай групы №11 у рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" #БеларусьСямейная пазнаёміліся з вельмі важнай беларускай прыказкай: "Багата хата не вугламі, а пірагамі".
Размова "Што ў пірагу", дыдактычныя гульні "Накрый стол для гасцей", "Што можна прыгатаваць", лепка і упрыгожванне пірага - усе гэта дапамагло дзецям зразумець, што дом становіцца па-сапраўднаму "багатым" не тады, калі ў ім шмат дарагіх рэчаў. Сапраўднае багацце сям'і - гэта душэўнасць, працавітасць і дабрыня людзей, якія ў ёй жывуць.