Сённяшні дзень стаў для нашых юных "умельцаў", выхаванцаў спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення сапраўдным адкрыццём уласных талентаў. Яны з задавальненнем прайшлі шлях ад народных звычаяў да сучасных вырабаў. Было дзівосна назіраць, як дзеці, пераўтварыўшыся ў сапраўдных ганчароў, стваралі свае маленькія шэдэўры з павагай да народных вытокаў.