Ці ведаеце вы, якія багацці хаваюць беларускае слова і народнае майстэрства? Нашы выхаванцы, каб стаць сапраўднымі знаўцамі, пазнаемiлiся з беларускiмi пiсьменнiкамi i мастакамi, iх творчасцю i адправіліся ў займальны квест па сцяжынках беларускага мастацтва і літаратуры. Іх чакалі цікавыя выпрабаванні на тэматычных станцыях: "Арнаментальны лабірынт", " Кніжная скарбонка ", "Тэатральная", "Ярмарка падарункаў". Пошук сапраўдных скарбаў ператварыўся ў чараду адкрыццяў і новых уражанняў!