Калі гаворка заходзіць пра Беларусь, кожны з нас адразу згадвае не толькі велічныя замкі ці бязмежныя лясы, але і тыя самыя «смачныя» сімвалы, якія сталі сапраўднымі візітнымі карткамі нашай краіны. Беларускія прысмакі — гэта не проста дэсерт, гэта гісторыя, традыцыі і якасць, правераная дзесяцігоддзямі. У нашым дзіцячым садзе прайшло незвычайнае і вельмі «салодкае» свята — Дзень беларускіх брэндаў. Дзеці «адправіліся» на віртуальныя экскурсіі па славутых фабрыках: «Камунарка», «Спартак», «Чырвоны харчавік» і «Слодыч», даведаліся, як звычайныя какава-бабы ператвараюцца ў шакалад, а цукровыя буракі — у пяшчотны зефір. Такія мерапрыемствы не толькі даруюць дзецям добры настрой, але і выхоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну. Дзеці зразумелі: беларускае — значыць якаснае, натуральнае і вельмі смачнае! А потым, разам з бацькамі, яны адправіліся ў магазіны нашага горада на пошукі тых самых славутых прысмак.