Сёння выхаванцы сярэдняй группы даведалiся, што блiны - адна з самых вядомых страў беларускай нацыянальнай кухнi. У Беларусi блiны (блiнцы) пякуць паўсюдна, у буднi i святы. Калiсцi блiны выпякалi ў печы на патэльні, змазанай кавалачкам сала. Сёння блiны выпякаюць на газавай плiце на патэльні, часцей за ўсё змазанай алеем. Блiны у беларусаў - не толькi адна з самых любiмых штодзенных страў, але i старажытны сiмвал народных свят i абрадаў. I, вядома, без блiноў немагчыма ўявiць Масленiцу - старажытнае свята праводзiн зiмы i сустрэчы вясны.
Сёння дзецi "выпякалi" блiны для сваiх лялек.
А некаторыя з дзяцей з задавальненнем ядуць блiны дома, выпечаныя матулей.