Сёння ў старэйшых групах адбылася забава "Беларуская мова - мелодыя сэрца". Выхаванцы з вялiкай ахвотай спявалi народныя песнi, адгадвалi загадкi аб музычных iнструментах, вадзiлi карагоды, гулялi ў народныя гульнi з беларускiм хлопчыкам Васiльком. Дзецi атрымалi вялiкае задавальненне i ўзбагацiлi свае веды аб беларускай паэзii i музыке.