#ДзеньРоднагаСвайго
#Топ-10БрэндаўБеларусі
Дзеці групы № 4 знаёміліся з беларускім прадпрыемствам па вырабу цацак "Палессе". Фабрыка знаходзіцца ў горадзе Пінску. Нашы "палескія" цацкі — самыя лепшыя! Яны такія яркія і прыгожыя, як вясёлка пасля дожджыка. Яны зроблены з моцнага, бяспечнага пластыку, таму з імі можна весела гуляць і дома, і на вуліцы. Кожная цацка з "Палесся" дапамагае дзецям расці разумнымі і моцнымі. Дзеці навучыліся берагчы нашы беларускія цацкі і весела з імі гуляць!