У рамках праекта #ДзеньРоднагаСвайго ва ўстанове адукацыі прайшоў марафон "Мова родная-свая". Калектыў установы прыняў удзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" (усе мерапрыемствы праводзіліся на беларускай мове). Выхаванцы ўстановы былі запрошаны ў тэатр "Батлейка", дзе ім былі прапанаваны беларускія народныя казкі.